ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 чэрвеня 2019, 16:33

Беларускі абаронца Данііл Бакун падпісаў гадавы кантракт з ХК "Дынама-Мінск"

Данііл Бакун. Фота ХК "Шахцёр"
Данііл Бакун. Фота ХК "Шахцёр"

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі абаронца Данііл Бакун падпісаў гадавы двухбаковы кантракт з хакейным клубам "Дынама-Мінск", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "зуброў".

Мінулы сезон Данііл Бакун пачынаў у складзе салігорскага "Шахцёра", а затым перабраўся ў мінскае "Дынама". У 18 матчах за "зуброў" на яго рахунку рэзультатыўная перадача, 6 мінут штрафу пры паказчыку карыснасці "-7".

У "Шахцёры" Данііл Бакун згуляў 36 матчаў (з улікам плэй-оф), зарабіў 11 ачкоў, 28 мінут штрафу і "+9". Абаронца дапамог салігарчанам заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі. Таксама Данііл Бакун дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі ў Нур-Султане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі