ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лістапада 2020, 09:28

Беларуская велагоншчыца Ганна Церах выйграла серабро ЧЕ ў Плоўдзіве

Фота з архіва
Фота з архіва

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ганна Церах выйграла серабро чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку, які стартаваў у Плоўдзіве (Балгарыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Шчаслівай для беларускі дысцыплінай стаў скрэтч на 10 км. Адзначым, што Ганна Церах упэўнена лідзіравала ў час вырашальнага заезду і толькі на апошнім павароце дазволіла абысці сябе італьянцы: Марціна Фіданца стала ўладальніцай залатой узнагароды. Бронзавы медаль выйграла ўкраінка Таццяна Кліменка.

Яшчэ адзін камплект узнагарод быў разыграны ў жаночай частцы спаборніцкай праграмы ў камандным спрынце. Тут не было роўных расіянкам, якім кампанію на п'едэстале склалі дружыны Вялікабрытаніі і Украіны.

Спаборніцтвы ў Плоўдзіве пройдуць 11-15 лістапада. Па іх выніках будуць разыграны 22 камплекты ўзнагарод, у камандных гонках і камандным спрынце, у індывідуальных гонках, гіце, гонках з выбываннем, мэдысане, омніуме, гонках па ачках, скрэтчы, спрынце, кейрыне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі