Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 чэрвеня 2022, 15:33

Беларуская тэнісная федэрацыя падала апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісная федэрацыя падала апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане з мэтай аднаўлення правоў беларускіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БТФ.

Як гаворыцца ў заяве, Беларуская тэнісная федэрацыя прадаўжае работу на ўсіх узроўнях з мэтай адстойвання інтарэсаў беларускіх спартсменаў. Так, БТФ плануе абскардзіць рашэнне Міжнароднай тэніснай федэрацыі (ITF) аб прыпыненні членства БТФ у ITF, а таксама аб адхіленні беларускіх каманд ад удзелу ў буйнейшых камандных турнірах. Міжнародная тэнісная федэрацыя афіцыйна прыпыніла членства БТФ у арганізацыі 6 мая. Тым не менш, беларускія спартсмены дапускаюцца на турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) і Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у нейтральным статусе ва ўсіх краінах, акрамя Вялікабрытаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі