Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2021, 14:59

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прайграла ў 1/8 фіналу турніру ў ЗША

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (138-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім горадзе Бока-Ратон, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 1/8 фіналу беларуска ўступіла харвацкай тэнісістцы Тэрэзе Мрдэжа (241) - 6:1, 4:6, 4:6. У першым раўндзе Вольга Гаварцова перайграла ў трохсэтавым матчы прадстаўніцу ЗША Марыю Матэас (429) - 4:6, 7:6 (10:8), 7:6 (7:3).

На мужчынскім турніры ў французскім Манпелье сёння згуляюць два беларускія тэнісісты. У чвэрцьфінале адзіночнага разраду сапернікам Ягора Герасімава (83) будзе іспанскі тэнісіст Алехандра Давідовіч-Фокіна (56). У першым раўндзе беларус перамог былога лідара сусветнага рэйтынгу брытанца Эндзі Марэя (121) - 7:6 (10:8), 6:1, а потым абыграў славенца Альяжа Бедэне (60) - 6:4, 7:6 (7:4).

У паўфінале парнага разраду беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільскі тэнісіст Ёнатан Эрліх сустрэнуцца з амерыканскім дуэтам Натаніэль Ламос / Джэксан Хітроу. У першым крузе Васілеўскі і Эрліх узялі верх над індыйска-славацкім дуэтам Дзівіж Шаран / Ігар Зеленай - 7:5, 6:3, у чвэрцьфінале перамаглі нідэрландска-шведскі тандэм Давід Пел / Андрэ Гарансан - 6:4, 4:6, 10:7.

Турнір у Манпелье завершыцца 28 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі