Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2022, 10:43

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Вашынгтоне

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паспяхова правяла першы паядынак турніру катэгорыі WTA-250 у Вашынгтоне з прызавым фондам $251 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/16 фіналу беларуска, якая займае 20-е месца ў сусветным рэйтынгу, за паўтары гадзіны ўпэўнена перамагла ў двух сэтах украінку Даяну Ястрэмскую, у якой 77-я пазіцыя, - 6:4, 6:0. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з чэшскай тэнісісткай Тэрэзай Марцінцовай (73-ы нумар рэйтынгу WTA).

На старце мужчынскага турніру ў амерыканскай сталіцы з прызавым фондам $1,9 млн беларус Ілья Івашка (49) уступіў у дзвюх партыях амерыканскаму тэнісісту Себасцьяну Кордэ (54) - 4:6, 6:7 (5:7). Матч доўжыўся 1 гадзіну 40 хвілін. Наступным сапернікам амерыканца будзе аргенцінец Себасцьян Баес (31).

Спаборніцтвы ў Вашынгтоне завершацца 7 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі