Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 жніўня 2022, 11:42

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Цынцынаці

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (22-і нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў 1/16 фіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $2,5 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/32 фіналу беларуска адолела ў трохсэтавым паядынку эстонку Каю Канепі (31) - 6:3, 4:6, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 15 мінут. У другім крузе Азаранка згуляе з пераможцай матчу паміж амерыканкай Серэнай Уільямс (612) і брытанкай Эмай Радукану (13).

Шостая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка пачне выступленне з 1/16 фіналу, дзе яе саперніцай будзе пераможца паядынку паміж італьянкай Марцінай Трэвізан (26) і расіянкай Ганнай Калінскай (69).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (36) не змагла прайсці ў другі раўнд, уступіўшы за 3 гадзіны амерыканцы Кэці Макналі (179) - 3:6, 6:3, 6:7 (2:7). У 1/16 фіналу Макналі сустрэнецца з пятай ракеткай свету Унс Джабір з Туніса.

Спаборніцтвы ў Цынцынаці завершацца 21 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі