
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пацярпела паражэнне на старце турніру катэгорыі WTA-500 у чэшскай Остраве з прызавым фондам $757 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў 1/16 фіналу беларуска, якая займае 24-е месца ў сусветным рэйтынгу, уступіла ў трохсэтавым паядынку расіянцы Кацярыне Аляксандравай, у якой 21-я пазіцыя, - 4:6, 6:4, 2:6. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 20 мінут. Наступнай саперніцай Аляксандравай будзе пераможца матчу паміж брытанскай тэнісісткай Эмай Радукану (67-ы нумар рэйтынгу WTA) і расіянкай Дар'яй Касаткінай (11).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (31) заўтра ў першым раўндзе сустрэнецца з прадстаўніцай Латвіі Аленай Астапенка (16).
У 1/8 фіналу парнага разраду турніру ў туніскім Манастыры з прызавым фондам $251 тыс. беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян згуляюць з румынска-французскім тандэмам Жаклін Крысціян / Дзіян Пары.
Спаборніцтвы ў Чэхіі і Тунісе завершацца 9 кастрычніка.-0-