ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 21 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2019, 16:41

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч прабілася ў 1/2 фіналу турніру ў Нур-Султане

Ірына Шымановіч. Фота з архіва Беларускай тэніснай федэрацыі
Ірына Шымановіч. Фота з архіва Беларускай тэніснай федэрацыі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч (535-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў паўфінал турніру ў Нур-Султане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінале беларуска за 2,5 гадзіны адолела нямецкую тэнісістку Вівіян Хайзэн (448) - 6:4, 4:6, 6:4. Заўтра ў барацьбе за выхад у фінал Ірына Шымановіч згуляе з чэшскай тэнісісткай Марыяй Боўзкавай (104). У другім суботнім паўфінале грузінка Марыям Балквадзэ (225) сустрэнецца з сербкай Наталляй Косціч (250).

На мужчынскім турніры ў казахстанскай сталіцы беларус Ягор Герасімаў (137) у сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку ўступіў прадстаўніку Узбекістана Хумаюну Султанаву (383) - 7:6 (8:6), 6:7 (1:7), 4:6. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 20 хвілін. На старце беларус перайграў расіяніна Канстанціна Краўчука (462) - 7:5, 6:4, а ў 1/8 фіналу перамог японца Сюці Секігуці (516) - 6:2, 6:0.

Сёння вечарам беларускі тэнісіст Ілья Івашка (141) у чвэрцьфінале турніру ў амерыканскім Ньюпарце сустрэнецца з французам Уга Умберам (48).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі