Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 кастрычніка 2024, 15:53

Беларуская тэнісістка Хрысціна Дзмітрук выйграла турнір ITF у Партугаліі

Хрысціна Дзмітрук. Фота з архіва Мінспорту
Хрысціна Дзмітрук. Фота з архіва Мінспорту
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Хрысціна Дзмітрук стала пераможцай турніру ITF-W50 у партугальскім Куінта-да-Лага з прызавым фондам $40 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў вырашальным паядынку беларуска, якая займае 371-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Францыі Ясмін Мансуры, у якой 346-я пазіцыя, - 6:4, 6:3. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 16 мінут.
 
На шляху да сённяшняга фіналу Дзмітрук па чарзе перамагла швейцарку Сюзан Бандэчы (280-ы нумар рэйтынгу WTA), шведку Тыльдэ Стромквіст (998), партугалку Мацільдэ Жорге (366) і французскую тэнісістку Крысціну Младэнавіч (203). Гэты тытул стаў чацвёртым у кар'еры 21-гадовай мінчанкі на турнірах пад эгідай ITF.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі