Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2022, 10:16

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Таронта

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісітска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у канадскім Таронта з прызавым фондам $2,6 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/16 фіналу шостая ракетка планеты ўпэўнена абыграла ў дзвюх партыях іспанку Сару Сарыбес-Торма, якая знаходзіцца на 41-м месцы ў сусветным рэйтынгу, - 6:4, 6:3. Сабаленка 4 разы падавала навылет, але дапусціла 16 двайных памылак на сваіх падачах.

Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 50 мінут. Цяпер у матчы за выхад у чвэрцьфінал Арына Сабаленка будзе сапернічаць з амерыканкай Коры Гаўф (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

Спаборніцтвы ў Таронта завершацца ў нядзелю, 14 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі