Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 верасня 2020, 16:30

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/2 фіналу турніру ў Страсбургу

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 12-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў паўфінал турніру ў французскім Страсбургу з прызавым фондам $202 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чвэрцьфінальны паядынак з прадстаўніцай Чэхіі Кацярынай Сіняковай (62-і нумар рэйтынгу WTA) пачаўся ўчора вечарам. Першы сэт Арына Сабаленка прайграла амаль без барацьбы - 2:6, а ў другой партыі пры ліку 2:1 гульня была спынена з-за дажджу. Сёння ў даігроўцы другога сэта беларуска ўзяла верх - 6:3, а ў вырашальнай партыі выйграла з такім жа лікам.

У матчы 1/16 фіналу Арына Сабаленка абыграла аўстралійскую тэнісістку Элен Перэс (239) - 6:4, 6:3, а ў другім раўндзе перамагла ў трохсэтавым паядынку расіянку Ганну Блінкову (59) - 1:6, 6:4, 6:2.

У барацьбе за выхад у фінал Арына Сабаленка сустрэнецца з пятай ракеткай планеты ўкраінкай Элінай Світолінай.

Спаборніцтвы ў Страсбургу завершацца 26 верасня, а 27 верасня ў Парыжы на кортах "Ралан Гарос" стартуе трэці ў гэтым сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі