Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2022, 09:00

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале US Open

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка другі раз запар не змагла прабіцца ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу шостая ракетка планеты ўступіла ў трохсэтавым паядынку першаму нумару сусветнага рэйтынгу польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак - 6:3, 1:6, 4:6. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 12 мінут.

У чвэрцьфінале Арына Сабаленка перамагла чэшскую тэнісістку Караліну Плішкаву (22-і нумар сусветнага рэйтынгу), якая да гэтага выбіла з турніру беларуску Вікторыю Азаранка (26). У мінулым годзе Арына Сабаленка ў 1/2 фіналу амерыканскага першынства прайграла канадскай тэнісістцы Лэйле Фернандэс.

Другой фіналісткай гэтага US Open стала прадстаўніца Туніса Унс Джабір (5), якая абыграла французскую тэнісістку Каралін Гарсія (17).

У мужчынскім адзіночным разрадзе паўфінальныя сустрэчы адбудуцца сёння вечарам. Расійскі тэнісіст Карэн Хачанаў (31) сустрэнецца з нарвежцам Касперам Руудам (7), а амерыканец Фрэнсіс Ціяфа (26) згуляе з іспанцам Карласам Алькарасам (3).

Агульны прызавы фонд адкрытага чэмпіянату ЗША складае $60 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па $2,6 млн, фіналісты US Open-2022 атрымаюць па $1,3 млн. Спаборніцтвы на адкрытых хардавых кортах завершацца 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі