
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка вярнулася на 6-е месца ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Тыдзень таму лепшая беларуская тэнісістка была на 7-й пазіцыі, а цяпер, пасля выхаду ў паўфінал турніру ў Цынцынаці, паднялася на 6-е месца. У актыве Арыны Сабаленка стала 3470 ачкоў. Беларуска Вікторыя Азаранка страціла 4 пазіцыі і знаходзіцца на 26-м радку (1841 ачко), Аляксандра Сасновіч засталася на 36-м месцы (1341).
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 8605 ачкоў;
2. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4580;
3. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4190;
4. Паўла Бадоса (Іспанія) - 3980;
5. Унс Джабір (Туніс) - 3920;
6. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3470;
7. Сімона Халеп (Румынія) - 3255;
8. Джэсіка Пегула (ЗША) - 3201;
9. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 2886;
10. Дар'я Касаткіна (Расія) - 2795.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 51-е месца (915), Ягор Герасімаў знаходзіцца на 168-й пазіцыі (317).
Топ-10 рэйтынгу АТР:
1. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 6885;
2. Аляксандр Звераў (Германія) - 5760;
3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5630;
4. Карлас Алькарас (Іспанія) - 5190;
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 4890;
6. Новак Джокавіч (Сербія) - 4770;
7. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4695;
8. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3625;
9. Кэмеран Норы - (Вялікабрытанія) - 3415;
10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3355.-0-