ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2021, 15:46

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не згуляе ў міксце на Гульнях у Токіа

Арына Сабаленка
Арына Сабаленка

27 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка, якая пацярпела паражэнне ад харваткі Доны Векіч у адзіночным разрадзе Алімпіяды, не згуляе ў міксце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Гульняў.

Трэцяя ракетка свету сярод жанчын збіралася аб'яднаць намаганні з Ільёй Івашкам, які займае 66-ы радок рэйтынгу тэнісістаў. Аднак у гэтым відзе праграмы тэніснага турніру дазаявіліся аўстралійска Эшлі Барці, іспанка Паўла Бадоса і полька Іга Швёнтак з напарнікамі. Таму беларускаму змешанаму дуэту не хапіла сумарнага рэйтынгу.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. З-за пандэміі спаборніцтвы былі перанесены на год. Беларусь на Алімпіядзе прадстаўляюць 108 спартсменаў, якія выступаюць у 20 відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі