Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лютага 2024, 13:07

Беларуская сінхраністка Хандошка выйшла ў фінал тэхнічнай праграмы на чэмпіянаце свету

Васіліна Хандошка. Фота НАК Беларусі
Васіліна Хандошка. Фота НАК Беларусі
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Катара Досе стартаваў чэмпіянат свету па водных відах спорту, удзел у якім у нейтральным статусе прымаюць беларускія спартсмены. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У стартавы дзень турніру адбыліся адборачныя спаборніцтвы ў дысцыпліне "сола" сярод сінхраністак у тэхнічнай праграме. Удзел у кваліфікацыі прынялі 28 дзяўчат, з якіх у фінал прайшлі лепшыя 12, у іх лік увайшла і беларуска Васіліна Хандошка. Наша спартсменка набрала 253,1917 бала, што адпавядае пятаму месцу. Прызёры ЧС па выніках тэхнічнай праграмы сярод салістак вызначацца заўтра.

Сусветны форум па водных відах спорту ў Катары прадоўжыцца па 18 лютага. За гэты перыяд спартсмены разыграюць медалі ў сінхронным плаванні, скачках у ваду (з 2 па 10 лютага), плаванні на адкрытай вадзе (3-8 лютага), водным пола (4-17 лютага), хай-дайвінгу (13-15 лютага) і плаванні (11-18 лютага). З беларускіх плыўцоў на чэмпіянаце свету выступяць Настасся Куляшова, Аліна Змушко, Настасся Шкурдай і Ілья Шымановіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі