Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2018, 17:26

Беларуская школа ў лыжнай акрабатыцы застаецца адной з лепшых у свеце - Мінспорту

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская школа ў лыжнай акрабатыцы застаецца адной з лепшых у свеце, заявіў сёння ў час ушаноўвання нацыянальнай каманды па гэтым відзе спорту міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У нацыянальнай камандзе па гэтым відзе спорту за доўгія гады выбудавана сістэма падрыхтоўкі, ёсць трэнеры і спецыялісты, здольныя рыхтаваць ігракоў высокага класа. Беларуская школа ў лыжнай акрабатыцы застаецца адной з лепшых у свеце. Аднак на дасягнутым рэзультаце не трэба спыняцца", - адзначыў Сяргей Кавальчук.

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Мікалай Казека падкрэсліў, што поспехі апошніх гадоў у гэтым відзе спорту закладваліся больш як 20 гадоў таму. "Мне прыемна, што ў пытанні развіцця лыжнай акрабатыкі наша каманда заўсёды знаходзіла падтрымку ў кіраўніцтва Мінспорту, нават у пачатку станаўлення фрыстайла, калі перспектывы былі яшчэ не ясныя. Цяпер мы маем сваю базу і магчымасці рыхтаваць атлетаў экстра-класа", - расказаў ён.

У час ушаноўвання ў Міністэрстве спорту і турызму за высокі прафесіяналізм і паспяховае выступленне на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане нагрудным знакам Мінспорту "За развіццё фізічнай культуры i спорту ў Рэспубліцы Беларусь" узнагароджана алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова, таксама ўручаны граматы Мінспорту трэнерскаму штабу і членам каманды па лыжнай акрабатыцы за паспяховае выступленне на Алімпіядзе і на юніёрскім чэмпіянаце свету па фрыстайле, які 24 лютага прайшоў у спарткомплексе "Раўбічы".

Беларуская каманда па лыжнай акрабатыцы ўваходзіць у лік сусветных лідараў у гэтым відзе спорту і заваёўвала медалі на апошніх шасці Алімпійскіх гульнях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі