Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2019, 11:13

Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай выйграла золата на 100 м батэрфляем на ЧЕ ў Глазга

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Настасся Шкурдай заваявала залатую ўзнагароду на дыстанцыі 100 м батэрфляем на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 м), які праходзіць у Глазга (Вялікабрытанія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Брастаўчанка фінішавала за 56,21 сек. Другой дакранулася да борціка басейна італьянка Алена дзі Лідо (56,37 сек). Бронзавая ўзнагарода на рахунку грэчаскай плыўчыхі Анны Дунтунакі (56,44 сек).

Раней беларус Ілья Шымановіч заваяваў сярэбраны медаль на дыстанцыі 100 м брасам.

Чэмпіянат Еўропы на кароткай вадзе з'яўляецца адборачным да Сусветнага форуму-2020.

Вялікабрытанія другі раз прымае кантынентальны форум па плаванні на кароткай вадзе, першы раз ён прайшоў у 1998 годзе ў горадзе Шэфілдзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі