Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 ліпеня 2019, 09:41

Беларуская пяціборка Вольга Сілкіна перамагла на турніры Belarus Open 2019

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вольга Сілкіна перамагла на міжнародным рэйтынгавым турніры да Алімпійскіх гульняў у Токіа па сучасным пяцібор'і Belarus Open 2019, паведамілі БЕЛТА ў федэрацыі гэтага віду спорту.

Спаборніцтвы прайшлі ў Мінску ў спарткомплексе Беларускага ўніверсітэта фізічнай культуры і Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце "Раматка".

Вольга Сілкіна ўпэўнена справілася з фехтаваннем, у якім заняла першае месца. Па суме ўсіх відаў беларуска атрымала 1328 балаў, другое месца заняла Гінтарэ Венчкаўскайтэ з Літвы (1321 ачко), бронза ў італьянкі Ірэн Прампаліні (1318 ачкоў).

Узнагароджванне пераможцы і прызёраў правёў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

У турніры сярод мужчын лепшым стаў вядомы венгерскі пяціборац Бенчэ Дземетэр - 1476 ачкоў. Сярэбраны прызёр Жань Лін Бін з Кітая - 1455, а бронзу заваяваў чэх Давід Кіндл - 1452. Лепшым з беларусаў стаў Павел Ціханаў, які з 1449 ачкамі размясціўся на пятым радку падагульняючага пратакола.

Арганізатарамі рэйтынгавага турніру да Алімпійскіх гульняў 2020 года выступілі Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Мінаблвыканкам, Мінгарвыканкам, грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя сучаснага пяцібор'я".

Удзел у спаборніцтвах прынялі мацнейшыя спартсмены з 22 краін свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі