Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лістапада 2019, 18:40

Беларуская мужчынская каманда выйграла золата ЧС па скачках на батуце

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Уладзіслаў Ганчароў, Іван Літвіновіч і Алег Рабцаў выйгралі золата ў камандных спаборніцтвах чэмпіянату свету па скачках на батуце ў Японіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская каманда зарабіла 180,390 пунктаў і апярэдзіла канкурэнтаў з Кітая, якія занялі другое месца, на 0,03 бала. Замкнулі тройку мацнейшых расіяне, якія атрымалі 178,540 ачка.

Апошні раз такога поспеху на планетарных форумах беларускія атлеты ў гэтым відзе праграмы дасягнулі 25 гадоў таму.

30 снежня адбудзецца фінал у мужчынскіх сінхронных скачках, дзе Беларусь прадставяць Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў. У аналагічным відзе праграмы ў жанчын беларускі ў лік удзельніц вырашальных стартаў не трапілі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі