24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) 24 сакавіка пачнуць выступленне ў адборачным турніры першынства Еўропы 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Свой першы дамашні матч у кваліфікацыйнай групе G беларуская "маладзёжка" правядзе ў армянскім Армавіры супраць равеснікаў з Андоры (пачатак у 15.00, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У аўторак, 28 сакавіка, падапечныя Сяргея Ясінскага згуляюць у Афінах з камандай Грэцыі. У гэтай групе таксама выступяць футбалісты Партугаліі, Фарэрскіх астравоў і Харватыі.
Склады астатніх кваліфікацыйных груп:
А - Латвія, Італія, Ірландыя, Нарвегія, Сан-Марына, Турцыя;
В - Венгрыя, Бельгія, Іспанія, Шатландыя, Мальта, Казахстан;
С - Грузія, Швецыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Гібралтар, Малдова;
D - Польшча, Эстонія, Германія, Ізраіль, Балгарыя, Косава;
Е - Арменія, Чарнагорыя, Фінляндыя, Швейцарыя, Румынія, Албанія;
F - Украіна, Англія, Люксембург, Паўночная Ірландыя, Сербія, Азербайджан;
Н - Аўстрыя, Францыя, Славенія, Кіпр, Боснія і Герцагавіна;
I - Літва, Чэхія, Данія, Ісландыя, Уэльс.
Матчы групавога этапу завершацца ў кастрычніку 2024 года. У фінальную стадыю маладзёжнага Еўра непасрэдна трапяць пераможцы дзевяці груп і тры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Яшчэ 6 уладальнікаў другіх месцаў у лістападзе 2024 года разыграюць 3 астатнія пуцёўкі ў Славакію, якая летам 2025 года прыме фінальны турнір маладзёжнага кантынентальнага першынства.-0-