Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 сакавіка 2021, 09:07

Беларуская "маладзёжка" прайграла футбалістам Грузіі

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) няўдачна правялі таварыскі матч з равеснікамі з Грузіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

29 сакавіка ў Тбілісі падапечныя Сяргея Ясінскага пацярпелі значнае паражэнне з лікам 1:4. Адзіны мяч у складзе беларусаў забіў Мікіта Супрановіч.

У мінулую пятніцу, 26 сакавіка, беларускія футбалісты абыгралі ў Ерэване каманду Арменіі з лікам 2:1. Галы ў пераможцаў забілі Уладзіслаў Ложкін і Ягор Багамольскі.

Гэтыя кантрольныя паядынкі сталі для футбалістаў новага склікання маладзёжнай зборнай Беларусі адным з этапаў падрыхтоўкі да старту адборачнага турніру кантынентальнага першынства. Першы паядынак у кваліфікацыйнай групе D беларускія футбалісты правядуць 5 чэрвеня на сваім полі супраць каманды Кіпра, якая на старце згуляла ў Афінах унічыю з грэкамі - 0:0. У гэтай групе таксама выступяць маладзёжныя зборныя Партугаліі, Ісландыі і Ліхтэнштэйна.

Адборачны турнір прадоўжыцца да сярэдзіны чэрвеня 2022 года. Прамыя пуцёўкі ў фінальную частку 24-га кантынентальнага першынства атрымаюць пераможцы 9 кваліфікацыйных груп, а таксама лепшая зборная з тых, што зоймуць другія месцы. Астатнія 8 каманд, якія фінішуюць другімі, правядуць матчы плэй-оф за 4 астатнія пропускі. Гаспадары фінальнага этапу маладзёжнага Еўра-2023 Грузія і Румынія вызвалены ад кваліфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі