Фота НАК Беларусі
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэлябінску прадаўжаюцца спаборніцтвы па канькабежным спорце ў рамках ІІ Усерасійскай спартакіяды мацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Праграму другога дня турніру ў канькабежцаў адкрывалі забегі на дыстанцыі 1000 метраў сярод жанчын. Нашу краіну ў гэтым відзе прадставілі Кацярына Слоева і бронзавая медалістка ўчарашніх стартаў на 500 метраў Ганна Дамарацкая. Беларускі спаборнічалі паміж сабой у першай жа пары, Слоева перасекла фінішную рысу раней, паказаўшы рэзультат 1:18,10 сек, Дамарацкая ўступіла сяброўцы па камандзе менш за секунду.
Да апошняга забегу час Кацярыны заставаўся ў агульнай табліцы другім, але абедзве ўдзельніцы мацнейшай расійскай пары перасягнулі паказчыкі беларускі, перамясціўшы яе на падагульняючае чацвёртае месца. Двухразовай чэмпіёнкай спартакіяды стала Дар’я Качанава з Ніжагародскай вобласці, масквічкі Аляксандра Саюціна і Лізавета Агафошына выйгралі серабро і бронзу адпаведна. Наша Ганна Дамарацкая заняла шостую пазіцыю сярод 38 удзельніц.
Далей у раскладзе 15 лютага розыгрыш медалёў на аналагічнай дыстанцыі ў мужчын, пазней спартсмены вызначаць мацнейшых у камандных гонках. У пятніцу адбудуцца спаборніцтвы на дыстанцыі 1500 метраў, 17 лютага дзяўчаты будуць бегчы 5 км, а мужчыны – 10 км, завершаць праграму турніру ў канькабежцаў мас-старты ў нядзелю.-0-