Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2022, 18:01

Беларуская канькабежка Марына Зуева заняла 9-е месца на алімпійскай дыстанцыі 5000 м

10 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларуская канькабежка Марына Зуева заняла 9-е месца на дыстанцыі 5000 м пекінскай Алімпіяды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай каманды добра правяла стартавы забег у гэтай дысцыпліне. Спачатку яна ледзь адпусціла наперад японку, а потым прыкметна дадала ў хуткасці і выйграла з вынікам 7 мін 02,91 сек, апярэдзіўшы саперніцу на 4 сек. Да гэтага 29-гадовая беларуска была 16-й на дыстанцыі 3000 м і заняла 23-е месца на 1500 м.

Сваё другое золата пекінскіх Гульняў сёння заваявала нідэрландская канькабежка Ірэн Схаўтэн, устанавіўшы новы рэкорд алімпіяд - 6 мін 43,51 сек. Раней у Пекіне яна стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 3000 м. Серабро сёння ў канадскай спартсменкі Ізабель Вайдэман (+4,67 сек), якая была трэцяй на 3000 м, бронзавы медаль выйграла трохразовая алімпійская чэмпіёнка з Чэхіі Марціна Саблікава (+6,58 сек).

Удзельнікі канькабежнага турніру АГ-2022 разыгрываюць 14 камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі