Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2021, 14:56

Беларуская канькабежка Марына Зуева заняла 8-е месца на ЧС у Херэнвене

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марына Зуева заняла восьмае месца на чэмпіянаце свету па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях, які завяршыўся ў Херэнвене (Нідэрланды), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчанка фінішавала у забегу на 5000 м з часам 7 мін 05,954 сек. Званне чэмпіёнкі свету ў гэтай дысцыпліне выйграла нідэрландская канькабежка Ірэн Схаўтэн, якая ўстанавіла асабісты рэкорд, - 6 мін 48,573 сек. Серабро - у расіянкі Наталлі Варонінай - 6 мін 50,997 сек. Бронза ў яшчэ адной спартсменкі з Нідэрландаў Карлін Архтэрэктэ - 6 мін 52,220 сек.

У стартах на 1500 м у мужчын нідэрландскія спартсмены занялі ўвесь п'едэстал. Чэмпіёнам свету стаў Томас Крол - 1 мін 43,752 сек. К'ельд Нейс заняў другое месца - 1 мін 44,110 сек. Патрык Рэст замкнуў тройку мацнейшых - 1 мін 45,493 сек. Беларускі спартсмен Віктар Рудэнка, паказаўшы час 1 мін 48,661 сек., заняў 20-е месца.

У аналагічнай дысцыпліне ў жанчын золата чэмпіянату свету выйграла нарвежка Рагне Віклунд, якая ўстанавіла асабісты рэкорд, - 1 мін 54,613 сек. Амерыканка Брытані Боу стала другой - 1 мін 55,034 сек. Расіянка Яўгенія Лалянкова заняла трэцяе месца. Беларуская канькабежка Кацярына Слоева заняла 17-ю пазіцыю ў падагульняючым пратаколе - 2 мін 00,024 сек. Яе сяброўка па камандзе Таццяна Міхайлава - 23-я (2 мін 04,105 сек).

У спаборніцтвах на 10 000 м у мужчын другое золата чэмпіянату свету аформіў шведскі спартсмен Нільс ван дэр Пель, які ўстанавіў сусветны і асабісты рэкорды, а таксама лепшы час трэка - 12 мін 32,952 сек. Другое месца заняў алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Ёрыт Бергсма з Нідэрландаў - 12 мін 45,868 сек. Замкнуў тройку мацнейшых расіянін Аляксандр Румянцаў - 12 мін 54,746 сек (асабісты рэкорд). Беларусы ў гэтым відзе спаборніцтваў не ўдзельнічалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі