Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2022, 12:46

Беларуская канькабежка Ганна Ніфантава не прыме ўдзел у забегу на 1000 м

17 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларуская канькабежка Ганна Ніфантава не зможа сёння выступіць на алімпійскай дыстанцыі 1000 м, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

"Учора на трэніроўцы траўміравала калена, якое мяне раней непакоіла крыху. З нашым урачом з'ездзілі ў шпіталь, дзе мне зрабілі МРТ і паставілі дыягназ - надрыў меніска. З такой траўмай прадаўжаць выступленні ў Пекіне немагчыма. Мне шкада, што не выйду на "тысячу", але я вымушана цяпер вярнуцца ў Мінск і заняцца лячэннем", - сказала Ганна Ніфантава.

Яна ацаніла сваё выступленне на дэбютных Гульнях, адзначыўшы, што паказала нядрэнны вынік па часе на дыстанцыі 500 м: "Прабегла па тых секундах, па якіх бегла у сезоне. Наогул Алімпійскія гульні - гэта вельмі маштабная і грандыёзная падзея, у многіх атлетаў яна бывае толькі адзін раз за кар'еру, але, спадзяюся, я яшчэ выступлю і пакажу свой максімум".

Сёння на лёд канькабежнага авала выйдзе беларуская спартсменка Кацярына Слоева, у чацвёртым забегу яе саперніцай будзе чэмпіёнка свету з Нарвегіі Рагне Віклунд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі