Фота АФПФ
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Санкт-Пецярбургу сёння стартуе традыцыйны перадсезонны турнір па пляжным футболе "Вясенні Пецярбург", у якім выступяць дзесяць каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь прадставіць зборная Федэрацыя пляжнага футбола, у склад якой увайшлі як вопытныя, так і маладыя ігракі. Гуляючым трэнерам беларускай дружыны будзе Вадзім Бокач. Свой першы паядынак у папярэдняй групе В беларусы правядуць 17 красавіка супраць маскоўскага "Страгіно", 18 красавіка згуляюць з піцерскім "Крышталём", 19 красавіка сустрэча з "Саратавам", 20 красавіка матч з самарскімі "Крыламі Саветаў".
У папярэдняй групе А выступяць зборная Расіі, маскоўскі ЦСКА, піцерскі "Лекс", маладзёжны склад піцерскага "Крышталя" і "Краснадар-ЮМР", які трэніруе настаўнік нацыянальнай зборнай Беларусі іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада.
Пасля завяршэння групавога этапу 21 красавіка адбудуцца стыкавыя паядынкі за падагульняючыя месцы.-0-