Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 снежня 2022, 11:08

Беларуская гімнастка Настасся Салас узяла серабро на турніры ў Сочы

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Настасся Салас заваявала сярэбраны медаль у мнагабор'і на турніры па мастацкай гімнастыцы "Нябесная грацыя" ў Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўніца Беларусі зарабіла другую суму балаў - 191,15, уступіўшы толькі пераможцы расіянцы Лале Крамарэнка, у якой 206,80 бала.

Першы турнір "Нябесная грацыя" адбыўся год таму ў Маскве. Тады лепшай таксама была Лала Крамарэнка, другой была Ганна Каменшчыкава з Беларусі, трэцяй стала прадстаўніца Грузіі Кетэван Арбалішвілі.

Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца па ініцыятыве алімпійскай чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы Аліны Кабаевай. Іх галоўная мэта - папулярызацыя такога прыгожага віду спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі