Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 мая 2022, 14:46

Беларуская гімнастка Аліна Гарнасько перамагла на турніры ў Дубаі

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аліна Гарнасько стала пераможцай міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы UAE Gymnastika Cup у Дубаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале спаборніцтваў у мнагабор'і Гарнасько па суме чатырох практыкаванняў набрала 138,3 бала. Другое і трэцяе месцы занялі расіянкі Лала Крамарэнка і Дзіна Аверына (136,37 і 134,54 бала адпаведна).

Таксама ўдзельніцы турніру ўзнагароджваліся за выступленні з асобнымі снарадамі. Аліна Гарнасько першынствавала ў практыкаваннях з мячом, булавамі і стужкай, а таксама стала другой у практыкаваннях з абручом. Лепшы рэзультат у гэтым відзе праграмы паказала яшчэ адна беларуска Настасся Салас.

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 19 дзяўчат з Беларусі, Расіі, ЗША, Венгрыі, Лівана і Казахстана. Турнір UAE Gymnastika Cup праходзіў не пад эгідай Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG), таму беларускія і расійскія спартсменкі выступілі ў Дубаі пад сцягамі сваіх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі