Фота НАК Беларусі
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кусе Чэлябінскай вобласці завяршыліся спаборніцтвы па гарналыжным спорце II Усерасійскай спартакіяды мацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Апошні гарналыжны камплект узнагарод быў разыграны ў жаночым слаламе, дзе нашу краіну прадстаўляла Марыя Шканава. Пасля першай спробы беларуска ішла на чацвёртай пазіцыі з рэзультатам 57,01 сек, адстаючы ад топ-3 больш як на паўсекунды. Наступную трасу Шканава пераадолела з другім графікам (54,92), дзякуючы чаму размяняла патэнцыяльны "драўляны" медаль на рэальны сярэбраны. Па суме абодвух заездаў Марыя ўступіла толькі спартсменцы з Маскоўскай вобласці Віталіне Гірынай, бронзу заваявала масквічка Кацярына Ткачэнка, якая прайграла прадстаўніцы Беларусі амаль секунду.
У цяперашнім сезоне Шканава яшчэ не заставалася па-за подыумам у слаламе на расійскіх стартах: Марыя пяць разоў трапляла ў тройку на этапах Кубка Расіі па гарналыжным спорце, а таксама двойчы была прызёрам прафесійных спаборніцтваў "Серыя PRO". Сённяшні медаль стаў для беларускай дэлегацыі ўжо сёмым на цяперашняй спартакіядзе - на гэты момант у нашым актыве тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя ўзнагароды галоўнага старту зімовага сезона.-0-