ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 студзеня 2022, 14:54

Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава выйграла турнір у Італіі

Мария Шканава. Фота НаК Беларусі
Мария Шканава. Фота НаК Беларусі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава перамагла на міжнародным турніры серыі FIS у Італіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўніцы Беларусі не было роўных у спаборніцтвах па слаламе, у якіх прымалі ўдзел 65 спартсменаў з 25 краін.

Акрамя таго, 26 студзеня Марыя Шканава заняла другое месца ў слаламе ў адкрытым чэмпіянаце Латвіі, які таксама праходзіць у гарах Італіі.

Марыя Шканава стане адзінай беларускай гарналыжніцай на XXIV зімовай Алімпіядзе ў Пекіне. Для 32-гадовай спартсменкі гэта будзе ўжо чацвёртая Алімпіяда ў кар'еры.

Гульні ў кітайскай сталіцы пройдуць з 4 па 20 лютага. Беларусь прадставяць 29 атлетаў, якія будуць змагацца за ўзнагароды ў шасці відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі