Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2022, 11:30

Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава на этапе Кубка свету дабілася лепшага выніку ў кар'еры

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава паказала лепшы вынік у кар'еры на этапах Кубка свету, упершыню фінішаваўшы ў топ-20, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай спробе спаборніцтваў па слаламе, якія прайшлі 11 студзеня ў аўстрыйскім Шладмінгу, Марыя Шканава паказала 27-ы час - 47,08 сек. Гэта дало магчымасць прадстаўніцы Беларусі ўсяго другі раз у кар'еры прайсці ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету. На другой трасе беларуска стала 19-й з вынікам 48,23 сек і па суме дзвюх спроб заняла падагульняючае 20-е месца (агульны час - 1 мін 35,31 сек). Папярэдні раз Марыя Шканава набірала ачкі ў агульны залік роўна пяць гадоў таму - таксама ў слаламе ў студзені 2017 года ў Заграбе.

Пераможцай спаборніцтваў у Шладмінгу стала лідар Кубка свету па горных лыжах амерыканка Мікаэла Шыфрын, якая апярэдзіла Шканаву на 2,65 сек. Гэта вікторыя стала для Шыфрын 73-й на этапах Кубка свету, а таксама 47-й у слаламе, што з'яўляецца абсалютным рэкордам па колькасці перамог у асобных дысцыплінах. На другім месцы па суме дзвюх спроб размясцілася славачка Петра Вльгова, што гарантавала ёй датэрміновае заваяванне малога хрустальнага глобуса ў заліку слалама. Трэці агульны час дня паказала Лена Дзюр з Германіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі