
1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У г. Палярныя Зоры Мурманскай вобласці праходзіць трэці этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Паспяховыя выступленні на турніры прадаўжае лепшая гарналыжніца Беларусі Марыя Шканава. У дзень адкрыцця трэцяга этапу наша спартсменка стала пераможцай у слаламе, па суме дзвюх спроб апярэдзіўшы на 2,9 секунды расіянку Віталіну Гірыну, якая заняла другое месца. А напярэдадні Шканава аформіла ў жаночым слаламе залаты дубль: на гэты раз перавага над бліжэйшай канкурэнткай Кацярынай Ткачэнка з Расіі склала 3,2 секунды.
Гэтыя перамогі сталі для прадстаўніцы Беларусі другой і трэцяй у бягучым сезоне. Раней Шканава выйграла дэбютны старт на Кубку Расіі ў Кіраўску, таксама на першым этапе турніру Марыя заваявала адно серабро. Далей у праграме этапу ў Палярных Зорах спаборніцтвы ў гіганцкім слаламе ў мужчын і жанчын.-0-