ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 сакавіка 2021, 17:49

Беларуская футбольная "маладзёжка" перамагла армян у таварыскім матчы

Фота з архіва
Фота з архіва

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) новага склікання атрымалі першую вікторыю ў міжнародным таварыскім матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Ерэване падапечныя Сяргея Ясінскага абыгралі армянскіх равеснікаў з лікам 2:1. Абодва мячы ў складзе пераможцаў забіў Уладзіслаў Ложкін, які вызначыўся на 18-й і 88-й мінутах сустрэчы.

У панядзелак, 29 сакавіка, беларусы згуляюць у Тбілісі з грузінскай "маладзёжкай".

Гэтыя спарынгі з'яўляюцца для зборнай Беларусі адным з этапаў падрыхтоўкі да старту адборачнага турніру кантынентальнага першынства. Першы паядынак у кваліфікацыйнай групе D беларускія футбалісты правядуць 5 чэрвеня на сваім полі супраць каманды Кіпра, якая ўчора згуляла ўнічыю ў гасцях у грэкаў - 0:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі