Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 красавіка 2019, 19:55

Беларуская фрыстайлістка Сняжана Драбянкова заняла першае месца па выніках Кубка Еўропы

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Сняжана Драбянкова заняла першае месца па выніках Кубка Еўропы ў лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На заключным кубкавым этапе Сняжана Драбянкова ў першы дзень спаборніцтваў паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару, а затым заняла другое месца. Па выніках сезона 19-гадовая беларуска стала лепшай, набраўшы 966 балаў. На другой пазіцыі яшчэ адна беларуска - 17-гадовая Яна Ярмашэвіч, у якой 662 балы. Трэцяе месца заняла казахстанская фрыстайлістка Аяна Жолдас, якая набрала 484 заліковыя балы.

У мужчын у агульным заліку Кубка Еўропы беларус Макар Мітрафанаў з сумай 657 балаў фінішаваў другім, трэцяе месца ў Ігара Драбянкова (576). Пераможцам стаў швейцарскі спартсмен Ной Рот (660).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі