Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2022, 15:22

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала алімпійскае серабро ў лыжнай акрабатыцы

14 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала сярэбраны алімпійскі медаль у лыжнай акрабатыцы. Гэта другая ўзнагарода беларусаў на пекінскай Алімпіядзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 адкрывала вырашальны раўнд барацьбы за медалі і атрымала за свой скачок 107,95 бала. Яе рэзультат змагла пераўзысці толькі праслаўленая кітаянка Сюй Мэнтаа - 108,61. Бронзу заваявала амерыканская спартсменка Меган Нік - 93,76.

У сваёй лепшай спробе першага фінальнага этапу Ганна Гуськова атрымала 92,00 бала, гэта быў шосты рэзультат.

Дэбютантка Гульняў 17-гадовая беларуска Настасся Андрыянава не трапіла ў лік шасці спартсменак, якія змагаліся за месцы на п'едэстале гонару. Яна завяршыла спаборніцтвы 12-й.

Заўтра мужчыны выступяць у кваліфікацыі. Беларусь на пекінскіх Гульнях прадстаўляюць лыжныя акрабаты Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік і Макар Мітрафанаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі