Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 снежня 2019, 12:29

Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская выйграла другое серабро на этапе КС у Кітаі

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская выйграла другое серабро на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Кітаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

fff2

fff1

Медаль прынесла спартсменцы ацэнка 97,77 бала. Другое золата запар на дамашнім этапе Кубка свету выйграла кітаянка Сю Мэнтаа (110,77). Бронза ў яшчэ адной прадстаўніцы гэтай краіны Фані Кун (92,35).

Што датычыцца астатніх беларускіх удзельніц Кубка свету, то Ганна Гуськова заняла 9-е месца (82,53), а Ала Цупер завяршыла турнір на 14-й пазіцыі падагульняючага пратакола.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі