Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2021, 11:39

Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава заняла 8-е месца на турніры серыі "Чэленджэр" у Фінляндыі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава заняла восьмае месца на турніры серыі "Чэленджэр" Finlandia Trophy ў Эспа (Фінляндыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За сваё выступленне па суме адвольнай і кароткай праграм беларуская спартсменка атрымала ацэнку 187,83 бала.

Пераможцай стала расіянка Каміла Валіева. Яна набрала 249,24 бала, пераўзышоўшы сусветны рэкорд Алёны Кастарной па падагульняючай ацэнцы пасля кароткай і адвольнай праграм. Расіянка таксама абнавіла сусветнае дасягненне па ацэнцы за адвольную праграму (174,31), якое ўстанавіла Аляксандра Трусава ў 2019 годзе.

Другое месца заняла яшчэ адна фігурыстка з Расіі Лізавета Туктамышава - 233,30 бала, якая лідзіравала пасля кароткай праграмы. Замкнула тройку лепшых Алёна Кастарная - 218,83 бала.

У спаборніцтвах танцавальных пар на турніры ў Фінляндыі не было роўных французскім фігурыстам Габрыэле Пападакіс і Гіёму Сізерону, якія ў суме набралі 217,54 ачка. Другое месца занялі амерыканцы Мэдзісан Чок і Эван Бейтс (208,31). Замкнулі тройку мацнейшых брытанскія спартсмены Лайла Фір і Льюіс Гібсан (190,39).

Серыя "Чэленджэр" - шэраг міжнародных турніраў па фігурным катанні на каньках, праводзімых пад эгідай Міжнароднага саюза канькабежцаў з 2014 года ў якасці дапаўнення да серыі Гран-пры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі