Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2022, 19:04

Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава заняла 13-е месца ў адзіночным катанні на АГ

17 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава заняла 13-е месца ў алімпійскім турніры ў жаночым адзіночным катанні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на лёдзе пекінскага Capital Indoor Stadium 25 спартсменак прадэманстравалі свае адвольныя праграмы. 18-гадовая дэбютантка Алімпійскіх гульняў атрымала 123,37 бала. Пасля выканання кароткай праграмы Вікторыя Сафонава была 17-й (61,46 бала) і ў выніку з сумай 184,83 бала апынулася на 13-м радку падагульняючага пратакола.

Алімпійскае золата сёння заваявала расіянка Ганна Шчарбакова (255,95 бала). Серабро ў яе суайчынніцы Аляксандры Трусавай (251,73), уладальніцай бронзавага медаля стала японская фігурыстка Каоры Сакамота (233,13).

Апошні камплект алімпійскіх узнагарод у фігурным катанні разыграюць удзельнікі парных спаборніцтваў. Заўтра яны выступяць з кароткай праграмай, а 19 лютага пакажуць адвольную.

Раней у мужчынскім адзіночным катанні чэмпіёнам стаў амерыканскі фігурыст Натан Чэн, у танцах на лёдзе перамаглі французы Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон. Камандны турнір выйгралі расійскія фігурысты, але ўзнагароды ім пакуль не ўручаны ў сувязі з допінгавымі праблемамі ў Камілы Валіевай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі