ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 4 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лютага 2020, 16:06

Беларуская бар'ерыстка Аліна Талай заняла чацвёртае месца на турніры ў Германіі

Аліна Талай. Фота з архіва
Аліна Талай. Фота з архіва

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Аліна Талай заняла чацвёртае месца на трэцім этапе міжнароднага турніру World Athletics Indoor Tour, які прайшоў у нямецкім Дзюсельдорфе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Беларуская лёгкаатлетка пераадолела дыстанцыю 60 м з бар'ерамі за 8 сек. Лепшы рэзультат паказала спартсменка з ЗША Крысціна Клемонс (7,91 сек.). Другой стала немка Сіндзі Роледэр (7,94 сек.). Трэцяй - нігерыйка Тобі Амусан (7,96 сек.).

Яшчэ адна беларуска Дар'я Барысевіч, якая выступае ў бегу на 1500 м, спынілася на пятай пазіцыі падагульняючага пратакола - 4 мін. 8,53 сек. Лепшы час на рахунку кенійкі Беатрыс Чэпкоеч (4 мін. 2,09 сек.). На другім месца размясцілася эфіопка Аксумавіт Эмбай (4 мін. 2,96 сек.). Замкнула тройку лідараў Віні Наніёнда з Уганды (4 мін. 6,13 сек.).

Як паведамлялася, раней Аліна Талай на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы Meeting de Paris стала другой, паказаўшы лепшы рэзультат сярод еўрапейскіх спартсменак у гэтым зімовым сезоне на дыстанцыі 60 м з бар'ерамі.

World Athletics Indoor Tour, які раней называўся IAAF World Indoor Tour, уяўляе сабой штогадовую серыю спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, праводзімых з 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі