Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2021, 14:41

Беларуская алімпійская акадэмія пачынае новы адукацыйны праект

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская алімпійская акадэмія пачынае новы праект "Марафон алімпійскай адукацыі". У ім прымуць удзел педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі, дзеці і іх бацькі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

"У вас ёсць магчымасць акунуцца ў неверагодна захапляючы свет алімпійскага руху ад яго вытокаў да цяперашняга часу. На фінішнай прамой адукацыйнага праекта вы адчуеце сябе сапраўдным пераможцам!", - гаворыцца ў паведамленні.

Спартыўны адукацыйны праект "Марафон алімпійскай адукацыі" пройдзе з сакавіка па снежань 2021 года. Ён уключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў. Самых актыўных удзельнікаў чакае запрашэнне на мерапрыемства пад назвай "Рэспубліканская канвенцыя па алімпійскай адукацыі", дзе будуць падведзены вынікі праекта, уручаны прызы і памятныя сувеніры, а таксама арганізаваны майстар-класы ад вядучых спецыялістаў краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі