Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 снежня 2022, 14:27

Беларуская алімпійская акадэмія адзначае 30-годдзе

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская алімпійская акадэмія (БАА) сёння адзначае трыццацігоддзе з моманту стварэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка павіншаваў Беларускую алімпійскую акадэмію і з нагоды юбілею ўручыў Ганаровую грамату НАК Беларусі. Кіраўнік НАК адзначыў, што акадэмія перажывала самыя розныя перыяды свайго станаўлення, але ўсе супрацоўнікі заставаліся вернымі ідэалам алімпізму.

"Рады, што за апошні час Беларуская алімпійская акадэмія набольш актыўна праяўляе сябе ў папулярызацыі спорту, пашырэнні каштоўнасцей нашага руху і ўжо шырока вядома ў многіх установах адукацыі. Вы несяце важную і вельмі патрэбную адукацыйную місію, у якой у сучасным свеце асаблівая роля", - сказаў Віктар Лукашэнка.

Старшыня прэзідыума БАА Ірына Гуслістава і выканаўчы дырэктар арганізацыі Наталля Апанчук падзякавалі НАК Беларусі за ўсебаковую дапамогу ў пашырэнні сумесных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі