Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2025, 17:21

Беларуска Зудзілава заваявала бронзу ЧС па параплаванні на стаметроўцы брасам

Настасся Зудзілава. Фота Мінспорту
Настасся Зудзілава. Фота Мінспорту
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Настасся Зудзілава стала прызёрам чэмпіянату свету па плаванні сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі, які праходзіць у Сінгапуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У панядзелак наша спартсменка прыняла ўдзел у фінале на дыстанцыі 100 м брасам у класе SB13 (для атлетаў з парушэннямі зроку). Зудзілава дакранулася да борціка трэцяй з рэзультатам 1 мін. 19,23 сек., у барацьбе за бронзу Настасся на чатыры сотыя секунды апярэдзіла іспанку Марыян Пола Лопес. Чэмпіёнкай свету стала амерыканка Алівія Чэмберс, другое месца заняла Рашын Ні Рыін з Ірландыі.

У вырашальным заплыве ў гэтым жа відзе праграмы ў юнакоў беларус Яўген Кавалёнак фінішаваў пятым. Таксама 22 жніўня адбыўся фінал на стаметроўцы батэрфляем у класе S12, дзе наш Дзмітрый Салей стаў уладальнікам серабра. Беларус паказаў час 57,87 сек. і ўсяго 0,03 сек. уступіў пераможцу Кіліяну Парталю з Францыі. Трэцім стаў брат Дзмітрыя Раман Салей, які выступае за Азербайджан.

Такім чынам, пасля двух дзён чэмпіянату свету па плаванні сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі ў актыве нашай каманды тры медалі (0-2-1). Раней сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 100 м на спіне ў класе S12 стаў Максім Вашкевіч.

Планетарны форум прадоўжыцца па 27 верасня, у аўторак у Сінгапуры адбудуцца 26 фіналаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі