Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2020, 13:57

Беларуска Вольга Гаварцова выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Мантэрэі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (142-і нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў другі раўнд турніру ў мексіканскім Мантэрэі з прызавым фондам $251 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу беларуска сустракалася з амерыканкай Каралін Долхайд (131) і выйграла ў трохсэтавым паядынку - 3:6, 6:2, 6:1. Матч прадаўжаўся 1 гадзіну 40 хвілін. Наступнай саперніцай Вольгі Гаварцовай будзе пераможца сённяшняй сустрэчы 1/16 фіналу паміж украінкай Элінай Світолінай (7) і чарнагорскай тэнісісткай Данкай Ковінчыч (88). Вольга Гаварцова прабілася ў асноўную сетку, пераадолеўшы два кваліфікацыйныя бар'еры.

Свой паядынак 1/16 фіналу 4 сакавіка правядзе яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (56), якая згуляе са славенкай Тамарай Зіданшак (71). З-за сямейных праблем Вікторыя Азаранка не гуляла са жніўня 2019 года.

У першым крузе турніру ў французскім Ліёне з прызавым фондам $251 тыс. беларуская тэнісістка Вера Лапко (378) сустрэнецца з італьянкай Камілай Джорджы (94).

Спаборніцтвы ў Мантэрэі і Ліёне завершацца 8 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі