Дар'я Вярэніч. Фота sport5.by
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грацыі заваявалі шэсць узнагарод міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы Gracia Cup, які праходзіў у сталіцы Венгрыі Будапешце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Удзел у спаборніцтвах сеніёрак прымалі грацыі з 10 краін, нашу каманду прадстаўлялі дзве спартсменкі. Чатырохразовай пераможцай турніру стала Дар'я Вярэніч, якая паказала лепшы вынік у мнагабор'і, пасля чаго выйграла тры фіналы асобных відаў - у практыкаваннях з абручом, булавамі і стужкай. Яшчэ адна беларуска Аліна Рэчкіна была трэцяй у мнагабор'і, а таксама заваявала бронзавы медаль у практыкаванні з мячом.-0-