Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 верасня 2018, 18:01

Беларуска Васіліса Марзалюк і Заліна Сідакова сталі бронзавымі прызёрамі турніру па барацьбе ў Варшаве

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Васіліса Марзалюк і Заліна Сідакова сталі бронзавымі прызёрамі турніру ў жаночай барацьбе ў Варшаве Poland Open, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У катэгорыі да 55 кг Заліна Сідакова на стадыі чвэрцьфіналу ўступіла Таццяне Кіт з Украіны, якая ў выніку прабілася ў вырашальны паядынак. Гэта дало магчымасць прадстаўніцы беларускай каманды выступіць у суцяшальным турніры, дзе яна перамагла расіянку Любоў Сальнікаву, а ў схватцы за бронзавую ўзнагароду Сідакова была мацнейшай за ўкраінку Вольгу Шнайдэр.

Вопытная Васіліса Марзалюк (катэгорыя да 76 кг) пасля паражэння ад Эрыкі Элізабет Вібэ з Канады была мацнейшай за спартсменак з Польшчы і Турцыі.

У турніры па вольнай барацьбе ў Якуцку памяці Дзмітрыя Коркіна прадстаўнікі зборнай Беларусі Дзімчык Рынчынаў (57 кг) і Ібрагім Саідаў (125 кг) таксама сталі ўладальнікамі бронзавых узнагарод.

У канцы гэтага тыдня каманда па вольнай барацьбе прыме ўдзел у міжнародным турніры ў Мінску на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя. Гэтыя спаборніцтвы стануць тэставымі да II Еўрапейскіх гульняў.

Галоўным стартам сезона для барцоў будзе чэмпіянат свету, які з 20 па 28 кастрычніка прыме Будапешт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі