ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 жніўня 2021, 16:02

Беларуска Ванэса Каладзінская заваявала бронзу Алімпіяды

6 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ванэса Каладзінская стала ўладальніцай бронзавага алімпійскага медаля ў жаночай барацьбе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі 53 кг беларуская спартсменка перамагла амерыканку Джакару Гвенішу Вінчэстэр.

Бабруйчанка выйшла на дыван мабілізаваная і, адбіўшы стартавы націск саперніцы, змагла ўлавіць момант для кідка цераз бядро. Затым адбылося ўтрыманне, і суддзі далі сігнал завяршэння схваткі, якая скончылася датэрміновай перамогай беларускі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі