Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 сакавіка 2022, 09:40

Беларуска Валянціна Шыц выйграла лыжную гонку на 7,5 км на гульнях "Мы разам. Спорт"

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская лыжніца Валянціна Шыц выйграла гонку свабодным стылем на гульнях "Мы разам. Спорт" сярод сядзячых атлетаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у гонцы прымалі спартсменкі з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату (класы LW 10-12). Шыц пераадолела дыстанцыю 7,5 км за 21 мін 51,9 сек, апярэдзіўшы бліжэйшых праследавацельніц больш як на мінуту. Другое і трэцяе месцы занялі расіянкі Марта Зайнуліна і Наталля Качэрава.

"Траса рабочая - спускаў, на якіх можна адпачыць, няма, усюды трэба працаваць. Барацьба была складаная, сіл практычна не засталося. Гэтыя гульні маюць для мяне вельмі вялікае значэнне. Сустрэлі нас цудоўна, такой увагі мы нідзе на атрымлівалі - усё класна, дружалюбна, душэўна", - адзначыла Валянціна Шыц.

У мужчынскай гонцы на 10 км увесь п'едэстал занялі расійскія лыжнікі. Афіцыйнае адкрыццё гульняў "Мы разам. Спорт" адбудзецца заўтра, спаборніцтвы прадоўжацца да 21 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі