Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 сакавіка 2019, 16:15

Беларуска Таццяна Шаракова выйграла велагонку на шашы ў Турцыі

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская велагоншчыца Таццяна Шаракова выйграла аднадзённую гонку на шашы ў Аланіі (Турцыя) Grand Prix Justiniano Hotels, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кантынентальнай камандзе "Мінск".

У фінішным спурце беларуска апярэдзіла групу саперніц і паказала рэзультат 2 гадзіны 41 мін. 32 сек. Другое месца ў расіянкі Марыі Міляевай, а бронзавым прызёрам стала Марына Іванюк з Украіны. Чацвёртае месца заняла знакамітая гоншчыца, прызёр Алімпійскіх гульняў Лондана і Рыа-дэ-Жанэйра Вольга Забялінская, якая выступае за Узбекістан.

У мужчынскай гонцы UCI Grand Prix Veloalanya перамогу таксама святкаваў прадстаўнік велагрупы "Мінск" Мікалай Шумаў, які пераадолеў дыстанцыю за 2 гадзіны 55 мін. і 12 сек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі