Фота Мінспорту
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Марыя Шканава стала прызёрам першых у новым сезоне прафесійных спаборніцтваў па гарналыжным спорце "Серыя PRO", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцтвы ў слаламе з удзелам 26 спартсменак прыняў расійскі Кіраўск. Па выніках першага заезду Шканава размяшчалася трэцяй з рэзультатам 55,78 сек, адставанне ад лідара складала паўсекунды. Другую трасу Марыя пераадолела за 54,89 сек і паднялася на радок уверх, апярэдзіўшы масквічку Настассю Гарнастаеву. Золата заваявала яшчэ адна прадстаўніца Масквы Кацярына Ткачэнка, якая абышла беларуску на 1,45 сек.
У мінулым сезоне на прафесійных спаборніцтвах "Серыя PRO" Шканава двойчы станавілася сярэбраным прызёрам. Напярэдадні Марыя атрымала перамогу ў слаламе ў рамках этапу Кубка Расіі па гарналыжным спорце. Другі і трэці этапы турніру пройдуць з 8 па 12 снежня ў горадзе Палярныя Зоры Мурманскай вобласці РФ.-0-