Фота Мінспорту
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аліна Несцяровіч стала прызёрам Кубка свету сярод юніёраў па кулявой стральбе, які праходзіць у нямецкім Зуле, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Наша спартсменка заняла другое месца ў стральбе з малакалібернага пісталета. У фінале Несцяровіч набрала 29 ачкоў, уступіўшы два балы прадстаўніцы Індыі Тэясвані Сінгх. Тройку прызёраў замкнула Мірыям Жако з Венгрыі (23). Раней на спаборніцтвах у Германіі наш Юрый Краўцоў стаў бронзавым прызёрам у стральбе з пнеўматычнага пісталета.-0-